Беларуская Служба

У Польшчы растуць цэны на жытло і зямлю, але попыт не сціхае

07.11.2025 18:54
Выданне, спасылаючыся на платформу Otodom, адзначае, што ў верасні забудоўшчыкі заключылі кантракты на продаж 4,4 тысячы кватэр на сямі найбуйнейшых рынках краіны — гэта на чвэрць больш, чым у жніўні.
.  .
Ілюстрацыя. Жылы квартал. Shutterstock/TheHighestQualityImages

Цэны жытла і зямельных участкаў у Польшчы зноў пайшлі ўгару. Нягледзячы на падаражанне, попыт на нерухомасці застаецца высокім, а пакупнікі ўсё яшчэ маюць шырокі выбар, паведамляе газета Puls Biznesu.

Паводле выдання, індэкс urban.one, які адлюстроўвае дынаміку цэн на аснове натарыяльных актаў і распрацоўваецца кампаніяй Cenatorium для Puls Biznesu і партала Bankier.pl, у верасні вырас на 0,45 пункты ў параўнанні з жніўнем і дасягнуў 117,52 пунктаў.

Рост зафіксаваны як у Варшаве, так і ў іншых буйных метраполіях. Паводле дадзеных выдання  Puls Biznesu, падаражэлі таксама зямельныя ўчасткі: індэкс цэнаў на будаўнічыя дзялянкі павысіўся на 0,41 пункта.

Выданне, спасылаючыся на платформу Otodom, адзначае, што ў верасні забудоўшчыкі заключылі кантракты на продаж 4,4 тысячы кватэр на сямі найбуйнейшых рынках краіны — гэта на чвэрць больш, чым у жніўні. У кастрычніку колькасць падпісаных дамоў знізілася да 4 тысяч, што на 9% менш, чым месяцам раней, але ўсё яшчэ на 27% больш, чым у кастрычніку 2024 года.

Прапанова жытла на рынку застаецца вельмі шырокай. На сямі ключавых рынках налічваецца каля 62,1 тысячы кватэр у продажы. Калі ўлічыць і аб’екты, зарэзерваваныя пакупнікамі, але яшчэ не прададзеныя, патэнцыйным набыўцам даступна больш за 68,5 тысячы жылых памяшканняў.

эж