Беларуская Служба

Orlen працягне пастаўляць амерыканскі газ Украіне

11.11.2025 11:06
Польская нафтагазавая кампанія Orlen і ўкраінскі энергетычны канцэрн Нафтагаз падпісалі пагадненне аб пастаўках газу ў 2026 годзе.
   ORLEN
Падпісанне пагаднення паміж ORLEN і Нафтагаз Materiały prasowe ORLEN

Згодна з пагадненнем, Orlen паставіць ва Украіну больш за 300 мільёнаў кубічных метраў амерыканскага газу.

Падпісанне пагаднення адбылося падчас канферэнцыі Атлантычнай рады ў Афінах, прысвечанай трансатлантычнаму энергетычнаму супрацоўніцтву. Віцэ-прэзідэнт Orlen па аперацыях Роберт Сашынскі абвясціў, што кантракт прадугледжвае пастаўку трох партый СПГ у першым квартале 2026 года.

Згодна з пагадненнем, імпартаваны з ЗША СПГ, пройдзе рэгазіфікацыю ў Польшчы, а затым будзе адпраўлены па трубаправодах ва Украіну.

Гэта чарговая сумесная праца дзвюх кампаній — у гэтым годзе Orlen паставіў украінскаму кліенту больш за 600 мільёнаў кубічных метраў газу.

У выніку новага пагаднення агульны аб'ём газу, пастаўленага Orlen гля Нафтагаз, можа дасягнуць амаль аднаго мільярда кубічных метраў.

IAR/яс