Рост ВУП Польшчы ў гэтым годзе складзе 3,2 працэнта, а ў наступным — 3,5 працэнта.
Камісар ЕС па эканамічных пытаннях Валдзіс Дамброўскіс распавёў мне пра моцны рост Польшчы. Асноўным рухавіком росту з'яўляецца прыватнае спажыванне, якое падтрымліваецца моцным ростам заработнай платы і павелічэннем інвестыцый. Праз два гады па ўсім ЕС эканоміка крыху запаволіцца, у Польшчы таксама, але з ростам ВУП на 2,8 працэнта Польшча захавае сваё месца ў тройцы лідараў пасля Мальты і Ірландыі. Прагназуецца нізкая інфляцыя. Рынак працы будзе стабільны, але дэфіцыт дзяржаўных фінансаў і запазычанасць высокія.
Прычыны — павелічэнне выдаткаў на абарону, павышэнне заработнай платы ў дзяржаўным сектары і новыя сацыяльныя выплаты. Чакаецца, што ў наступным годзе дэфіцыт перавысіць 6%, а запазычанасць дасягне 65 працэнтаў ВУП.
IAR/Бэата Пламэцка/яс