Найбольш пацярпелі ад буму ШІ персанал call center, а таксама галіна copywriting, то бок людзі занятыя прыдумваннем рэкламных лозунгаў, маркетынгавых тэкстаў і т.д. Выданне прааналізавала прапановы працы на іх паслугі ды высветліла, што за апошнія 2 гады попыт на іх паслуг скараціўся на 64%. На 50% змалеў попыт на персанальных трэнераў, на 31% - камп’ютарных графікаў. Пацярпелі таксама перакладчыкі ды бухгалтары. Запатрабаванне на паслугі перакладчыкаў скарацілася на 30%, а бухгалтараў – на 11%.
Такія інструменты як ChatGPT, Mid-journey, Canva Magic Studio дазваляюць імгненна падрыхтаваць рэкламныя матэрыялы ды графічныя праекты. Кампанія Coca Cola сёлета падрыхтавала сваю рэкламную кампанію на перыяд Навагодніх свят з дапамогай ШІ. Фірма зазначыла, што дзякуючы гэтаму скараціла кошт у дзесяць разоў, а час падрыхтоўкі зменшыўся з года да месяца, піша польскае выданне.
Аналітыкі зазначаюць, што ў згаданых сектарах пачынаецца пераарыентацыя. Рэкламныя агенцтвы вымушаныя больш засяроджвацца не вырабе ролікаў, а на прыдумванні стратэгій, і суправаджэнні ды наглядзе, перакладчык становіцца рэдактарам машыннага тэксту, а супрацоўнікі тэлефонных ліній – дарадцам у найбольш складаных выпадках.
юл