Паводле новага агляду Business Insider і прыкладання PanParagon, сярэдні кошт стандартнага кошыка з пакупкамі зноў перавысіў псіхалагічную мяжу ў 100 злотых. Сёння за 14 асноўных прадуктаў трэба заплаціць у сярэднім 101 злоты і 8 грошаў.
Гэта азначае, што толькі за адзін тыдзень кошык падаражэў на 1 злоты 57 грошаў, або на 1,6%. Эксперты звяртаюць увагу, што найбольшы ўплыў на рост цэн мелі два прадукты: памідоры, якія падаражэлі больш чым на 5%, і чырвоны перац (рост на 8%).
Даражэюць таксама масла, брокалі, бананы, цукар і морква. Але ёсць і пазітыўныя звесткі: пяць тавараў патаннелі — найбольш бульба, амаль на 3,5%. Без змен засталася цана папулярнай булачкі «кайзэркі» — 37 грошаў.
Сённяшнія цэны высокія, але год таму ў гэты ж перыяд кошык быў нават крыху даражэйшы — 102 злотых 75 грошаў. Аднак эксперты папярэджваюць: летась у снежні цэны паскорылі рост, і напрыканцы года кошык каштаваў ужо амаль 110 злотых. Калі тэндэнцыя паўторыцца і цяпер, лепш зрабіць частку перадсвяточных пакупак яшчэ ў лістападзе.
Дадзеныя прыкладання PanParagon лічацца вельмі надзейнымі — штомесяц у сістэму трапляе каля двух мільёнаў чэкаў з крам. Гэта дазваляе дакладна адсочваць рэальныя цэны і спажывецкія паводзіны палякаў — і ў буйных гарадах, і ў малых мястэчках, у супермаркетах і невялікіх крамах.
нг