Гэта пацвердзіў у Бруселі намеснік міністра развіцця Міхал Бараноўскі, які сустрэўся з міністрам гандлю Францыі. Прадстаўніку польскага ўраду паведамілі, што ў Парыжа таксама ёсць пастаянныя агаворкі для эканамічнага пагаднення Еўрасаюза з «Меркасурам».
— У гэты момант Францыя не падтрымлівае пагаднення і калі б галасаванне ў ЕС праходзіла заўтра, то Францыя прагаласавала б супраць. То бок, відавочна, што прагаласаваць супраць Польшчы і Францыі лёгка не атрымаецца.
Улады ў Парыжы ўсё яшчэ спрабуюць дамовіцца аб больш карысных палажэннях аб абароне фермераў і магчыма, што калі яны іх атрымаюць, то Францыя далучыцца да лагера прыхільнікаў пагаднення.
Польшча падтрымлівае палажэнні, якія абараняюць інтарэсы фермераў, але падкрэслівае, што не можа прыняць гандлёвага пагаднення з «Меркасурам».
Галасаванне па пагадненні дзяржавамі-членамі запланавана праз некалькі тыдняў.
Варшава выступае супраць пагаднення з «Меркасурам» з-за занепакоенасці яго негатыўным уплывам на айчынную сельскую гаспадарку, больш нізкімі стандартамі вытворчасці ў Паўднёвай Амерыцы і недастатковымі гарантыямі для еўрапейскіх вытворцаў. Асноўным аргументам з'яўляецца рызыка таго, што на рынку ЕС будзе дамінаваць больш танная сельскагаспадарчая прадукцыя, якая можа выцесніць польскія і еўрапейскія харчовыя тавары.
Еўрапейскі Саюз хоча падпісаць пагадненне з «Меркасурам» з-за эканамічных выгад, такіх як адмена тарыфаў і гандлёвых бар'ераў, што адкрые рынкі для еўрапейскіх кампаній, а таксама з геапалітычных прычын, у тым ліку ўмацавання ўплыву ЕС у Паўднёвай Амерыцы і дыверсіфікацыі ланцужкоў паставак з Кітая.
Польшча, Францыя і Італія з'яўляюцца асноўнымі праціўнікамі пагаднення Меркасур унутры ЕС.
«Меркасур» — гэта паўднёваамерыканская эканамічная арганізацыя з агульным рынкам і мытным саюзам, яе заснавальнікамі з'яўляюцца Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай.
IAR/яс