Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK) наклала на гандлёвую сетку Biedronka штраф у 105 мільёнаў злотых за ўвядзенне спажыўцоў у зман.
Штраф, накладзены старшынёй Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK), звязаны з рэкламнымі кампаніямі «Спецыяльная серада» і «Серада на Дзень святога Валянціна».
Прэзідэнт UOKiK Томаш Хрустны заявіў, што кліентам прапаноўвалася купляць пэўныя тавары, за якія яны павінны былі атрымаць «100-працэнтнае вяртанне грошай па ваўчары». Аднак аказалася, што ўмовы выкарыстання ваўчара былі больш складанымі, чым прадстаўляла рэклама.
— Кліенты крамы Biedronka не мелі магчымасці свабодна выкарыстаць ваўчар, аб чым яны даведваліся толькі пасля пакупак. Акрамя гэтага, пераважная частка тавараў, што прадаваліся ў рамках акцыі, ніякім чынам не была падобная да тых, за пакупкі якіх атрымоўвалі ваўчар. Напрыклад, за куплю сасісак крама давала ваўчар на фрукты і агародніну, за куплю шакаладу - Biedronka давала ваўчар на касметыку.
Томаш Хрустны падкрэслівае, што рэклама не павінна ўводзіць спажыўцоў у зман:
— Маркетынгавая акцыя павінна змяшчаць патрэбную, з пункту гледжання спажыўцоў, інфармацыю. Кліент не павінен быць вымушаны знаходзіць яе самастойна. На прадпрымальніка накладзены абавязак перадаваць інфармацыю своечасова, разборліва і адназначна.
Рашэнне UOKiK не з'яўляецца канчатковым, што азначае, што Biedronka можа падаць апеляцыю ў суд.
IAR/яс