Беларуская Служба

Добрыя настроі польскіх спажыўцоў у снежні адлюстраваліся ў высокіх продажах

27.01.2026 11:01
Паводле эканамістаў, паляпшэння настрояў польскіх спажыўцоў можна чакаць таксама ў бліжэйшыя месяцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Tung Lam/pixabay.com/CC0 Public Domain

Добрыя настроі польскіх спажыўцоў адлюстраваліся ў высокіх продажах у канцы мінулага года. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (поль. GUS) паведаміла, што рознічны продаж у пастаянных цэнах у снежні павялічыўся на 5,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк (Monika Kurtek) заявіла, што перад святамі спажыўцы часцей дастаюць грошы са сваіх кашалькоў:

- Беручы пад увагу паасобныя катэгорыі, у перыядзе лістапад-снежань рост меў паўсюдны характар, але найбольш выразны ён быў у катэгорыі «прэса і кнігі». Па гэтай катэгорыі рост склаў амаль 50%. Наступная катэгорыя, гэта зразумела «харчаванне». Усё гэта пацвярджае тэндэнцыю, што ў святы моцна звязаныя з ростам выдаткаў.

Моніка Куртэк дадае, што сітуацыя ў польскай эканоміцы павінна спрыяць паляпшэнню настрояў спажыўцоў таксама ў бліжэйшыя месяцы:

- Настроі спажыўцоў могуць вагацца з месяца ў месяц, але ў цэлым лепшыя даходы і ніжэйшая інфляцыя ўплываюць на іх станоўча. Можна таксама чакаць, што ў бліжэйшыя месяцы, між іншым, дзякуючы зніжэнню інфляцыі, настроі надалей будуць паляпшацца.

Паводле эканамісткі, фактарам, які можа пагоршыць настроі спажыўцоў, з’яўляецца сітуацыя ў сусветнай эканоміцы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча імкнецца стаць рэгіянальным газавым хабам

13.01.2026 11:50
Краіна хоча стаць цэнтрам паставак амерыканскага звадкаванага прыроднага газу, у тым ліку, у Славакію.