Беларуская Служба

«The Telegraph» раіць Вялікабрытаніі вучыцца ў Польшчы як добра гаспадарыць

17.02.2026 17:02
Вядомы эканаміст Роджэр Бутл (Roger Bootle) апублікаваў аналіз, у якім заклікае ўрад у Лондане вучыцца ў палякаў мадэлі эканамічнага росту.
 , a.
Стары горад, Варшавa.Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=77878153

Брытанская газета «The Telegraph» называе Польшчу ўзорам эфектыўнай эканамічнай трансфармацыі. Вядомы эканаміст Роджэр Бутл (Roger Bootle) апублікаваў аналіз, у якім заклікае ўрад у Лондане вучыцца ў палякаў мадэлі эканамічнага росту. Паводле слоў эксперта, Польшча – гэта ўжо не проста краіна, якая «на даробку», а рэальны канкурэнт для найбуйнейшых заходніх эканомік.

Брытанскі эканаміст Бутл адзначае, што, шукаючы натхнення для эканамічнага поспеху ў Германіі ці Францыі, Вялікабрытанія шукае не там, дзе трэба. На яго думку, сапраўдны «тыгр» дрэмле ў Польшчы.

«Польшча не толькі грукае ў дзверы «вялікай дваццаткі», але і пакідае  за сабой у рэйтынгу эканамічных дзяржаў такія сімвалы стабільнасці, як Швейцарыя і Швецыя», – піша «The Telegraph».

Аднак самым цікавым момантам гэтага аналізу з'яўляюцца не лічбы ВУП, а... авіябілеты. Бутл развянчаў міф пра Польшчу як краіну, з якой людзі толькі зʼязджаюць. Ён падкрэслівае, што міграцыйная тэндэнцыя рэзка змянілася. Колькасць брытанцаў, якія прамянялі дажджлівы Лондан на Варшаву ці Кракаў за апошніх дзесяць гадоў павялічылася з 40 000 да амаль 200 000 чалавек. Гэта найлепшы сертыфікат якасці, які польскі рынак працы мог атрымаць ад заходніх спецыялістаў.

Рэцэпт поспеху Польшчы просты: свабодны рынак, высокая прадукцыйнасць і велізарныя інвестыцыі ў бяспеку. Польшча траціць на свае войскі ўдвая больш, чым большасць краін НАТА, адзначае «The Telegraph».

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі