Укараненне новых правілаў, датычных якасці пітной вады, якія ўскладаюць дадатковыя абавязкі на мясцовыя органы ўлады, уладальнікаў і адміністратараў будынкаў у Польшчы, можа каштаваць да 100 мільярдаў злотых (больш за 23,5 мільярда еўра). Гаворка ідзе пра тое, што паводле новых правілаў, ужо не толькі прадпрыемства вадаправодаў, але таксама, мясцовыя органы ўлады, уладальнікі і адміністратары будынкаў — нясуць адказнасць за якасць вады, якая цячэ з кранаў.
Мэта змяненняў — лепшая абарона здароўя людзей — мае высокую цану, і трэба зрабіць усё магчымае, каб за гэта не плацілі выключна спажыўцы, кажа эксперт, адвакат Лукаш Цішэўскі (Łukasz Ciszewski).
— Гэта можа быць падтрымка з боку адмысловых дзяржаўных фондаў, якія будуць фінансаваць згаданыя інвестыцыі з засцярогай, што пазней гэтыя сродкі не будуць улічвацца ў тарыфы. Іншы механізм — падаткавыя ільготы для прадпрыемстваў вадаправодаў і каналізацыі, або падтрымка муніцыпальных уладаў, якія часткова будуць несці цяжар коштаў ажыццяўлення дырэктывы аб якасці пітной вады, — кажа эксперт.
У сваю чаргу мясцовыя ўлады перасцерагаюць, што выдаткі вырастуць таксама тады, калі высветліцца, што дрэнная якасць вады — распаўсюджаная ў Польшчы з'ява. У любым выпадку мясцовыя органы ўлады будуць вымушаны справіцца з праблемай.
У будучыні перад Польшчай стаіць яшчэ адна задача — ажыццяўленне дырэктывы ЕС адносна сцёкавых вод.
IAR/аз