Беларуская Служба

Вялізны штраф заплаціць кампанія з Сілезіі за продаж «беларускім шляхам» люксавых аўтамабіляў у Расію

09.06.2026 12:30
Агульны кошт транспартных сродкаў, прададзеных такім чынам, перавысіў 19 мільёнаў еўра.
Аўдыё
  • Вялізны штраф заплаціць кампанія з Сілезіі за продаж «беларускім шляхам» люксавых аўтамабіляў у Расію
 .
Ілюстрацыйны здымак.Toby_Parsons/pixabay.com/CC0

Нацыянальная падатковая адміністрацыя (KAS) наклала штраф у памеры 20 мільёнаў злотых (больш за 4,7 мільёна еўра) на кампанію з Сілезскага ваяводства, якая прадавала аўтамабілі класа «люкс» у Расію, парушаючы санкцыі ЕС.

— Функцыянеры Сілезскага мытна-падатковага ўпраўлення ў Катавіцах праверылі кампанію, якая працуе ў Сілезскім ваяводстве. Яны выявілі, што ў перыяд з 1 студзеня па 23 чэрвеня 2023 года кампанія прадала 177 аўтамабіляў і адзін матацыкл за межамі Еўрапейскага Саюза, — чытаем у прэс-рэлізе Палаты падатковай адміністрацыі ў Катавіцах.

Паводле вынікаў праверкі, транспартныя сродкі былі перавезены праз Беларусь у Расію, дзе яны і былі зарэгістраваныя. Агульны кошт, прададзеных такім чынам падсанкцыйных тавараў перавысіў 19 мільёнаў еўра.

 Пасля правядзення адміністрацыйнага разбору кіраўнік Сілезскага мытна-падатковага ўпраўлення ў Катавіцах наклаў на кампанію штраф у памеры 20 мільёнаў злотых. Упраўленне прымяніла максімальны памер штрафу з-за маштабу аперацыі і ўсведамлення прадпрымальнікам таго, што тавары ў канчатковым выніку трапяць да расійскага кліента,  дадалі чыноўнікі.

Нагадаем, аштрафаваны прадпрымальнік парушыў забарону ЕС ад 31 ліпеня 2014 года, якая датычыцца абмежавальных мер у сувязі з дзеяннямі Расіі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне. Гэты рэгламент забараняе продаж, пастаўку, перадачу або экспарт прадметаў раскошы, якія не могуць быць пастаўлены фізічным або юрыдычным асобам у Расіі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Аўтамабілі з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, пад кантролем падаткавай службы ў Польшчы

29.04.2026 12:00
Недаацэнка кошту аўтамабіля, не мае характару сістэмнага парушэння на рынку імпарцёраў, пераконвае частка экспертаў.