Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская эканоміка завяршыла мінулы квартал добрым вынікам

18.08.2026 14:39
З красавіка па чэрвень польская эканоміка вырасла на 3,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Паводле папярэдняй ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, з красавіка па чэрвень польская эканоміка вырасла на 3,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У першым квартале рост склаў 3,5 працэнта.

На думку эканамістаў банка ING, польская эканоміка дэманструе добрыя вынікі, нягледзячы на канфлікт на Блізкім Усходзе.

 — Даступныя дадзеныя паказваюць, што будаўнічая вытворчасць у другім квартале аднавілася пасля складанага пачатку года, калі неспрыяльныя ўмовы надворʼя істотна абмежавалі актыўнасць у гэтым сектары. Таксама палепшылася сітуацыя ў прамысловым сектары. Крыху горшымі, аднак, былі вынікі рознічнага гандлю, — гаворыцца ў каментары банка.

Таксама адзначаецца, што рост коштаў на паліва не прывёў да скарачэння выдаткаў на бензін і дызельнае паліва, хаця ва ўмовах запаволення росту заробкаў назіралася абмежаваная магчымасць хатніх гаспадарак набываць іншыя тавары.

Банк падрыхтаваў эканамічны прагноз, паводле якога ў цэлым у 2026 годзе рост ВУП Польшчы складзе 3,4 працэнта.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі