Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Балтыйскае мора будзе астуджваць польскую атамную электрастанцыю

18.08.2026 15:28
У адрозненне ад электрастанцый у Венгрыі ці Славеніі польская станцыя не будзе астуджвацца рачной вадой. 
Праект атамнай электрастанцыіPAP/REUTERS, Twórca: Maria Samczuk

Для астуджвання новай польскай атамнай электрастанцыі будзе выкарыстоўвацца вада з Балтыйскага мора. Старшыня праўлення Польскіх атамных электрастанцый Марэк Вошчык запэўнівае, што дзякуючы гэтаму электрастанцыя не сутыкнецца з праблемамі, якія падчас спякоты ўзнікаюць на некаторых электрастанцыях у Еўропе.

У эфіры Польскага радыё Марэк Вошчык падкрэсліў, што ў адрозненне ад электрастанцый у Венгрыі ці Славеніі польская станцыя не будзе астуджвацца рачной вадой. У гэтых краінах нізкі ўзровень вады падчас хваль спёкі пагражаў абмежаваннем працы, а нават часовым адключэннем рэактараў.

Старшыня праўлення Польскіх атамных электрастанцый дадаў, што ў Польшчы крыніцай астуджвання будзе марская вада:

— Уздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора зараз ёсць некалькі электрастанцый — і ў Фінляндыі, і ў Швецыі ёсць такія аб'екты. Гэта атамныя электрастанцыі, якія астуджваюцца балтыйскай, марской вадой, і яны не сутыкаюцца з абмежаваннямі такога тыпу. Вядома, тэарэтычна можна ўявіць, што пацяпленне клімату будзе настолькі моцным, што пэўныя абмежаванні могуць узнікнуць і там. Аднак з усіх аналізаў, якімі мы зараз валодаем і якія праводзім, вынікае, што нам гэта не пагражае.

Першая польская атамная электрастанцыя будзе пабудаваная ў гміне Хочэва на поўначы краіны — у Паморʼі. Запуск першага з трох рэактараў запланаваны на 2036 год.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі