Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прадпрымальнікі заклікаюць урад не фінансаваць падатковыя льготы для сярэдняга класа за кошт буйнога бізнесу

25.08.2026 17:56
Адной з крыніц фінансавання абвешчаных польскім урадам змяненняў у падаходным падатку павінна стаць павышэнне падатку для найбуйнейшых кампаній.
Аўдыё
  • Шэсць краін ЕС прапануюць абкласці звышпрыбыткі нафтавых кампаній падаткам; Польскія прадпрымальнікі заклікаюць урад не фінансаваць падатковыя льготы для сярэдняга класа за кошт бізнесу; Польскі ўрад заахвочвае пенсіянераў заставацца на рынку працы
  Orlen
АЗС кампаніі OrlenPKN Orlen/mat.pras

Такім чынам урад плануе падсілкаваць дзяржаўны бюджэт на наступны год.

Згодна з прапановамі ўрада, падаткаплацельшчыкі змогуць зэканоміць на падатках нават 3600 злотых у год. Аднак з гэтым звязанае  павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак прадпрыемстваў — CIT — з 19 да 22 працэнтаў для буйных кампаній.

Старшыня арганізацыі, якая гуртуе прадпрымальнікаў «Левіятан», Марэк Гурскі папярэджвае, што такое рашэнне можа аслабіць інвестыцыйную актыўнасць бізнесу ў Польшчы.

— Даказана, што кожнае павышэнне падаткаў прыводзіць да ўскладнення падатковых разлікаў. Асабліва калі на падрыхтоўку да новых правілаў вельмі мала часу. Акрамя таго, гэта зніжае жаданне кампаній укладаць грошы ў інвестыцыі.

Кіраўнік дарадчыцкай кампаніі для прадпрымальнікаў BTFG Адам Руціньскі дадае, што павышэнне падатку CIT найперш ударыць па польскіх прадпрыемствах, а не па міжнародных карпарацыях.

— Буйныя замежныя кампаніі звычайна зарэгістраваныя за межамі Польшчы і карыстаюцца вельмі эфектыўнымі сучаснымі механізмамі падатковай падтрымкі.

Эксперты таксама адзначаюць, што больш высокі падатак CIT можа зменшыць канкурэнтаздольнасць польскіх кампаній з замежнымі фірмамі.

На мінулым тыдні прэм’ер-міністр і міністр фінансаў польскага ўраду паведамілі пра планы павысіць другі падатковы парог са 120 тысяч (28 тысяч еўра) да 130 тысяч злотых (больш за 30 тысяч еўра). Акрамя таго, урад хоча ўвесці новую 24-працэнтную стаўку падаходнага падатку для людзей, якія зарабляюць ад 130 тысяч злотых да 150 тысяч злотых (34 900 еўра) у год.

Змяненні павінны ўвайсці ў сілу 1 студзеня 2027 г.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі