Афіцыйныя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS) і справаздачы незалежных арганізацый пацвярджаюць, што ўзровень крайняй беднасці ў Польшчы складае крыху больш за 5%. Гэта значыць, што штомесячны бюджэт двух мільёнаў палякаў складае менш за 1 037 злотых ( амаль 237 еўра) на чалавека.
У Польшчы парог даходу, гэтак званая заканадаўчая беднасць, з якога дзяржава павінна аказваць дапамогу грамадзянам, вызначаецца законам, нагадала ў размове з «Польскім радыё 24» доктар сацыялогіі Марта Цобэль-Такарска(Marta Cobel-Tokarska).
- Розніца, калі гаворка ідзе пра крайнюю беднасць і заканадаўчую беднасць практычна мінімальная, бо яна (заканадаўчая – рэд.) складае 1 010 злотых (больш за 230,5 еўра) для аднаго чалавека і 823 злотых ( амаль 188 еўра) для члена сям'і. На шчасце, гэты парог быў павышаны ў мінулым годзе. Вось чаму, напрыклад, нядаўна можна было прачытаць трывожныя артыкулы пра тое, наколькі павялічылася беднасць у Польшчы. Яна павялічылася, таму што раптам высветлілася, што ўсё больш людзей кваліфікуецца, – кажа экспертка.
Праблема беднасці закранае не толькі дарослых. Паводле звестак Федэрацыі Польскіх харчовых банкаў, у Польшчы галадае больш за 360 000 дзяцей. Гэта ў першую чаргу звязана з якасным недаяданнем, гэта значыць з адсутнасцю доступу да пажыўнай ежы.
IAR/аз