Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адзін з буйнейшых польскіх банкаў можа змяніць назву. У ім рахункі маюць таксама беларусы

21.10.2026 06:02
Банк таксама плануе правядзенне рэбрэндынгу і змену лагатыпу.
Logo Banku Pekao
Logo Banku PekaoBank Pekao/materiały prasowe

Адзін з буйнейшых польскіх банкаў Pekao S.A. разглядае магчымасць правядзення рэбрэндынгу, падчас якога можа адмовіцца ад лагатыпу з выявай зубра. Акрамя таго, неафіцыйна паведамляецца, што банк можа змяніць назву, паведамляюць польскія СМІ. Фінансавая ўстанова паведаміла на запыт журналістаў, што змена назвы не разглядаецца, аднак у бюлетэні Галоўнага патэнтнага ўпраўлення Польшчы апублікаваная інфармацыя пра рэгістрацыю гандлёвых марак Polbank і Polbank24. Заяўку падаў старшыня праўлення банку Цэзары Стыпулкоўскі.

Polbank ужо існаваў у Польшчы і аб'яднаўся з Raiffeisen Bank Polska ў 2012 годзе. Згодна з патэнтнымі рэгістрамі, тэрмін дзеяння правоў на ахову гандлёвай маркі Polbank, пададзеных Raiffeisen, скончыўся ў 2019 годзе.

Варта адзначыць, што гэта не першая буйная змена іміджу і рэбрэндынг у банку Pekao S.A. У 2012 годзе італьянская фінансавая група UniCredit, тагачасны ўладальнік Pekao, прыбрала зубра з лагатыпу, аднак выява жывёлы была вернутая некалькі гадоў таму.

Адзін з галоўных аргументаў на карысць змены і абнаўлення іміджу тлумачыцца блытанінай, бо ў Польшчы, акрамя банку Pekao S.A., ёсць таксама банк PKO BP – дарэчы, таксама адзін з буйнейшых у краіне.

Bank Pekao S.A. — гэта публічная кампанія, найбуйнейшым акцыянерам якой з’яўляюцца страхавая кампанія PZU і Польскі фонд развіцця. У абедзвюх кампаніях кантрольны пакет акцыі мае дзяржава.

Банк Pekao быў заснаваны дзяржавай у 1929 годзе. У часы Польскай Народнай Рэспублікі ён быў адной з нешматлікіх дзяржаўных кампаній, які меў статус акцыянернага таварыства. Банк быў прыватызаваны ў 1999 годзе. У 2017 годзе кантрольны пакет акцый выкупіла дзяржава.

вс