Суд амерыканскага штата Нью-Мексіка абавязаў карпарацыю «Мэта» выплаціць 25 млрд долараў штрафу. Прысяжныя прыйшлі да высновы, што кампанія ўводзіла карыстальнікаў у зман у рамках справы аб атрыманні дадзеных мільёнаў карыстальнікаў «Фэйсбука» без іх згоды. Пра гэта паведамляе партал Gazeta.
Персанальныя дадзеныя 87 млн грамадзян без іх згоды былі выкарыстаныя падчас выбарчай кампаніі Дональда Трампа. Штраф, які павінен заплаціць канцэрн, будзе накіраваны на развіццё адукацыі штата Нью-Мексіка. «Мэта» ужо заявіла, што не згаджаецца з прысудам і падасць апеляцыю.
Суддзя Фрэнсіс Мэцью ў сваёй пастанове пасля вынясення вердыкту напісаў, што «правапарушэнні «Фэйсбука» здзяйсняюцца на працягу многіх гадоў і ляжаць у аснове базавых бізнес-практык гэтай кампаніі». У сваю чаргу генеральны пракурор штата Рауль Торэс зазначыў, што тэхналагічныя гіганты паводзяць сябе так, быццам бы іх памер і ўплыў на грамадства ставяць іх па-за законамі.
Акрамя таго, на пачатку жніўня суд штата Нью-Мексіка абавязаў кампанію «Мэта» выплаціць 567 млн долараў за прычыненую шкоду псіхічнаму здароўю непаўналетніх карыстальнікаў яе платформаў.
«Фэйсбук» ужо раней неаднаразова падвяргаўся жорсткай крытыцы і нёс фінансавыя страты з-за таго, што парушаў правілы збору і захоўвання дадзеных карыстальнікаў, паведамляе Gazeta.
вс