Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спрэчка вакол Канстытуцыйнага суда ў Польшчы – гэта пасыл інвестарам

03.11.2026 12:40
Фінансавыя рынкі не панікуюць, бо яны ўжо прывыклі да шматгадовай спрэчкі за судовую сістэму ў Польшчы.
Аўдыё
  • Ці абвастрэнне спрэчкі вакол Канстытуцыйнага суда ў Польшчы мае ўплыў на польскую эканоміку?
Канстытуцыйны суд у Польшчы PAP/Radek Pietruszka

Ці абвастрэнне спрэчкі вакол Канстытуцыйнага суда ў Польшчы мае ўплыў на польскую эканоміку? Паводле Міхала Стайняка (Michał Stajniak) з міжнароднага брокерскага дома XTB, пакуль рэакцыя рынку на гэтыя падзеі даволі абмежаваная. Між тым, эксперт дадаў, што спрэчка вакол Канстытуцыйнага суда — гэта сігнал для інвестараў.

-—Гісторыя паказвае, што спрэчкі наконт вяршэнства закона абышліся Польшчы нятанна. Штрафы ЕС за невыкананне рашэнняў суда да 2025 года перавысілі 2 мільярды злотых (больш за 454 мільёны еўра), не кажучы пра заблакаваны доступ да танных сродкаў ЕС на адбудову пасля пандэміі. Таму добрыя адносіны з Бруселем маюць вырашальнае значэнне, бо яны дазволілі разблакаваць сродкі ЕС. Пакуль Еўракамісія, нягледзячы на сімпатыю да польскага ўрада, ставіцца да сітуацыі стрымана, — нагадвае эксперт.

Ён дадаў, што сапраўднай чырвонай лініяй для фінансавых рынкаў застаецца Нацыянальны банк Польшчы.

— У той жа час працягваецца спрэчка вакол пасады старшыні Нацбанка Адама Гляпмньскага (...), хоць міністр фінансаў Анджэй Даманьскі запэўніў, што пакуль няма планаў па ўвядзенні надзвычайнага кантролю ў Нацбанку. Пакуль спрэчка тычыцца толькі Канстытуцыйнага суда, рынак успрымае яе як частку палітычнай гульні. Аднак, калі б узнікла рэальная пагроза незалежнасці НБП, гэта стварыла б зусім іншую рызыку для злотага і для таго, як замежныя інвестары ўспрымаюць Польшчу, – кажа Міхал Стайняк.

Паводле аналітыкаў, абмежаваная рэакцыя рынку пасля выходных і адсутнасць панікі звязаная з тым, што спрэчка вакол польскай судовай сістэмы цягнецца ўжо больш за 10 гадоў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Канстытуцыйны крызіс у Польшчы: амаль палова палякаў не падтрымлівае ніводзін з бакоў канфлікту

03.11.2026 13:32
25% апытаных палякаў не падтрымліваюць ніводзін з бакоў, яшчэ 24% не вызначыліся з меркаваннем.