Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўропа зноў можа апынуцца на парозе маштабнага адключэння электрычнай энергіі

12.11.2026 14:28
Эксперты раяць захоўваць дома запас наяўных, якога хопіць хаця б на тыдзень звычайных выдаткаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixаbay.com / Alexandra_Koch

Спыненыя цягнікі і метро, параліч у аэрапортах, адсутнасць інтэрнэту і мабільнай сувязі, хаос у крамах. Такія наступствы блэкаўтаў ужо перажылі Іспанія, Партугалія, Францыя і Чэхія. Эксперты папярэджваюць: Еўропа зноў можа апынуцца за крок ад маштабнага адключэння электраэнергіі. Пра гэта піша Forsal.

Адна з прычын — экстрэмальная спёка. Яна не толькі павялічвае спажыванне электраэнергіі, але і ўскладняе яе вытворчасць. Міністр энергетыкі Польшчы Мілаш Мотыка (Miłosz Motyka) звярнуў увагу, што пры вельмі высокіх тэмпературах зніжаецца эфектыўнасць сонечных электрастанцый. Аднак ён запэўніў, што энергетычнай бяспецы краіны нічога не пагражае.

Аналітык энергетычнага сектара Якуб Вех (Jakub Wiech) папярэджвае: небяспека ўзнікае, калі некалькі неспрыяльных фактараў супадаюць адначасова. Напрыклад, працяглая спёка можа прывесці да спынення атамных электрастанцый у Венгрыі і Румыніі праз праблемы з астуджэннем. Засуха абмяжуе працу гідраэлектрастанцый на Балканах, а расійскія ўдары па ўкраінскай энергасістэме пазбавяць суседнія краіны магчымасці атрымліваць дапамогу з Украіны. У выніку вячэрні пік спажывання электраэнергіі можа стаць непасільнай нагрузкай для еўрапейскай энергасістэмы.

На думку эксперта, такое супадзенне абставін можа выклікаць блэкаўт, наступствы якога будуць яшчэ больш сур'ёзнымі, чым наступствы адключэння электрычнасці ў Іспаніі ў 2025 годзе.

У выпадку крызісу важным запасам бяспекі застаюцца наяўныя грошы. Еўрапейскі цэнтральны банк адзначае: хоць людзі ўсё часцей плацяць карткамі, колькасць грошай у абарачэнні расце. Таму эксперты раяць захоўваць дома запас наяўных, якога хопіць хаця б на тыдзень звычайных выдаткаў. У Польшчы гэта прыкладна 500–1000 злотых.

Урадавы цэнтр бяспекі таксама рэкамендуе мець дробныя купюры. Калі перастануць працаваць банкаматы і плацежныя тэрміналы, наяўныя грошы могуць стаць адзіным спосабам набыць самае неабходнае.

нг