Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Добрае месца, каб аддзячыць людзям партыі». Ва ўправах дзяржаўных кампаній шмат людзей, звязаных з палітыкай

23.11.2026 15:34
Падчас выбарчай кампаніі 2023 года было абвешчана, што новыя ўлады спыняць гэтую практыку.
.
Ілюстрацыя.Графіка: Pixabay.com / geralt

Журналісты выдання Rzeczpospolita праверылі больш за тысячу чалавек ва ўправах і наглядальных радах 395 дзяржаўных кампаній. Яны знайшлі больш за 200 асоб, звязаных з палітычнымі партыямі цяперашняй кіруючай кааліцыі. Журналісты выкарыстоўвалі дадзеныя з Нацыянальнага судовага рэестра, Нацыянальнай выбарчай камісіі, дэкларацый аб актывах, інфармацыю з партыйных вэб-сайтаў, сацыяльных сетак і СМІ.

У выніку было выяўлена 219 імёнаў. Больш за палову выяўленых асобаў з'яўляюцца членамі групоўкі «Трэці шлях» (кааліцыі Польскай сялянскай партыі (PSL) і «Польшча 2050», прычым першая мае значную перавагу). Ёсць таксама амаль 80 імёнаў, звязаных з «Грамадзянскай кааліцыяй», і амаль 20 з «Левымі».

Аўтары адзначаюць, што большасць кампаній у спісе — гэта невялікія суб'екты, якія падпарадкоўваюцца розным міністэрствам, агенцтвам ды ўстановам.

— Фармальна кожны кандыдат у кіруючы орган прадпрыемства павінен атрымаць адабрэнне Рады па справах дзяржаўных кампаній. Орган быў створаны ў 2016 годзе, падчас кіравання ўрадам партыі ПіС («Права і справядлівасць»). Гэта не перашкодзіла палітычнаму «захопу» кампаній пры папярэдніх урадах. Падчас выбарчай кампаніі 2023 года было абвешчана, што новыя ўлады спыняць гэтую практыку, — падкрэсліваецца ў тэксце.

З гэтых 395 кампаній толькі 70 знаходзяцца ў Варшаве. Астатнія раскіданы па ўсёй краіне і «з'яўляюцца вельмі добрым месцам, каб аддзячыць людзям, звязаным з партыяй».

нг