Журы II Форуму „Стратэгія развіцця”, які праходзіць у Гдыні на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, узнагародзіла выдатныя польскія кампаніі ў сямі катэгорыях, а таксама прызнала спэцыяльны прыз за патрыятызм у эканоміцы, які атрымала кампанія „PKN Orlen S.A.”. Узнагарода была прызнаная ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя незалежнасці Польшчы.
У катэгорыі „Сацыяльная адказнасць бізнесу” за заангажаванне ў дабрачынную, сацыяльную й экалагічную дзейнасць прыз атрымала група „Adamed Pharma S.A.”.
Узнагароду для навуковых інстытутаў і інавацыйных прадпрыемстваў у катэгорыі „Даследаванні, распрацоўкі й перадача сучасных тэхналогій” атрымаў канцэрн „KGHM Polska Miedź S.A”.
Узнагароду ў галіне „Электрамабільнасць” за ўкараненне экалагічных і нізкаэмісійных рашэнняў у галіне транспарту атрымала кампанія „Energa S.A.”
У катэгорыі „Электронная эканоміка” была ўзнагароджаная кампанія „Transition Technologies S.A”.
У катэгорыі „стартапы” прэмію атрымала кампанія „PIAP SPACE Spółka z.o.o”, а ў катэгорыі „Інавацыйнасць” - кампанія „Hydromega Spółka z.o.o”, у сваю чаргу ў катэгорыі „Менеджмент” - група „Lotos S.A”.
Узнагароды Форума „Стратэгія развіцця” былі ўручаныя ўжо другі раз .
аз