Беларуская Служба

Забарона гандлю ў нядзелю: крамы нічога не страцілі, іх прыбытак расце

30.08.2019 14:13
Фенаменальныя дадзеныя, бо на працягу некалькіх гадоў усё больш жорсткай становіцца забарона гандлю ў нядзелю.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay (domena publiczna)

Вялікі рознічны гандаль у Польшчы б’яе чарговыя рэкорды прыбыткаў, піша інтэрнэт-партал wp.pl. Добрая навіна ў тым, што і маленькі гандлёвы бізнес таксама пайшоў у гару. Фенаменальныя дадзеныя, бо на працягу некалькіх гадоў усё больш жорсткай становіцца забарона гандлю ў нядзелю.

Летась, калі была ўведзеная забарона на гандаль у дзве нядзелі месяцу, прыбытак нета вялікіх крамаў (то-бок тых, у якіх працуе больш за 50 чалавек) павялічыўся на 28%, у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

Ужо сёлета толькі адна нядзеля месяца стала гандлёвай, а прыбыткі супермаркетаў працягваюць расці. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у першым паўгоддзі 2019 года прыбытак нета вялікіх гандлёвых фірмаў вырас на 27%, у параўнанні з папярэднім годам. Пра наступствы забароны ў Польшчы гандлю ў нядзелю пісаў інтэрнэт партал wp.pl.

Для беларусаў, якія ў бліжэйшы час сабраліся наведаць Польшчу для так званых закупаў, застаецца паведаміць, што бліжэйшая гандлёвая нядзеля прыпадае на 29 верасня.

эж