Беларуская Служба

Пясок стане такім жа каштоўным, як нафта?

28.11.2019 15:10
Мы выкарыстоўваем за шмат пяску ў параўнанні з магчымасцямі аднаўлення залежаў, на што патрабныя тысячы гадоў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/PDPics

Rzeczpospolita (Кшыштаф Кавальскі) друкуе артыкул пра сыравіну, якая можа стаць вельмі каштоўнай. Гаворка ідзе пра пясок. Ён суправаджае чалавецтва з самых пачаткаў цывілізацыі, яго можна знайсці ўсюды – у цагляных сценах дамоў, у шкляных вырабах, камп'ютарах, асфальце, тэлефонах, фарбах, штучных угнаеннях і г.д.

Паводле падлікаў спецыялістаў, кожны год на планеце здабываецца ад 40 да 50 млрд. тон пяску. Ён лёгкадаступны, можа здавацца нават невычэрпным, тым часам мы выкарыстоўваем за шмат пяску ў параўнанні з магчымасцямі аднаўлення залежаў, што патрабуе тысяч гадоў, – адзначае геолаг прафесар Эрык Шаміён (Eric Chaumillon) з універсітэту ў La Rochelle.

Праблема ў тым, што вялікія запасы пяску не прыгодныя для выкарыстання, скажам, у будаўніцтве. Гаворка ідзе пра пясок з пустыні, які дрэнна спалучаецца з цэментам, таму нельга яго выкарыстаць для падрыхтоўкі бетону. Дзеля гэтых мэтаў пясок здабываецца з дна мора, рэк, акіянаў, а наступствы для асяроддзя бываюць плачэўныя. У Еўропе яго здабыча сцісла кантралюецца, але не ўсюды працэс кантралюецца дзяржаўнымі ўладамі. У некаторых краінах нават паяўляюцца пясчаныя мафіі, якія пераймаюць кантроль над рынкам. Напрыклад, у Марока нават палова пяску, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, здабываюць нелегальна.

нг