Цэнтральны камунікацыйны порт – зацятая ідэя прэм’ера Матэвуша Маравецкага, можа мець сур’ёзны шанец на рэалізацыю. Да стварэння Цэнтральнага камунікацыйнага порту можа далучыцца сапраўдная транспартнае і лагістычная імперыя – Японія, піша штодзённае выданне Rzeczpospolita.
Палітычныя праекты, створаныя на ідэалагічныя і выбарчыя патрэбы канкрэтнай партыі, падчас свайго сутыкнення з міжнародным рынкам праходзяць сапраўдны тэст на жыццяздольнасць.
Цэнтральны камунікацыйны порт – гэта стратэгічны праект разлічаны на дзесяцігоддзя, але падчас яго рэалізацыі Польшчы не стае вопыту.
Японцы сталі аднымі з галоўных патэнцыйных партнёраў Польшчы па будове Цэнтральнага камунікацыйнага порту. Вялікі і перадавы досвед Японіі ў будове аэрапортаў і пракладцы хуткаснай чыгункі будзе вельмі патрэбны ў рэалізацыі аднаго з самых амбітных камунікацыйных праектаў у сённяшняй Еўропе. Уступныя дамоўленасці з японскімі аэрапортамі былі дасягнутыя падчас візіту прэм’ер-мінітсра Польшчы Матэвуша Маравецкага ў Японію. Зараз распачынаюцца двухбаковыя кансультацыі, які маюць завершыцца яшчэ сёлета ў першым квартале. Пра новыя перспектывы польскага Цэнтральнага камунікацыйнага порту пісала Rzeczpospolita.
эж