Сёлета энергетычны канцэрн PKN ORLEN намерваецца выдаткаваць на інвестыцыі 1 мільярд 700 млн злотых. Плоцкі НПЗ плануе купіць нафтавы канцэрн LOTOS z Гданьска, эктраэнергетычную кампанію ENERGA таксама з Гданьска, і адзін з самых буйных у Польшчы пастаўшчыкоў газет і часопісаў у краіне RUCH.
У PKN ORLEN 27,5% каштоўных папераў належыць дзяржаве, Група LOTOS з Гданьска ў 53% належыць дзяржаве, ENERGA – 27.5% аблігацый таксама ў дзяржаўным партфелі.
Прадстаўнік PKN ORLEN Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek) паведаміў у эфіры Польскага радыё, што ОRLEN плануе стаць шматэнергетычнай групай з моцнай міжнароднай пазіцыяй. Ён не выключаў далейшых набыткаў:
- Я заўсёды падкрэсліваю, што маёй марай і маёй задачай з’яўляецца стварыць стабільны шматэнергетычны канцэрн. Наша кампанія пастаянна будзе аналізаваць акупаемасць шматпрофільнай дзейнасці, выгадных эканамічна інвестыцый, як для канцэрну, так і і для дзяржавы. Паглядзім, што прынясе будучыня. У гэтым бізнесе ніколі не трэба казаць «ніколі».
Такім чынам Даніэль Абайтэк спаслаўся, між іншым, на здагадкі адносна магчымага зліцця PKN ORLEN з Польскім Нафта-газавым канцэрнам PGNIG (Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo).
PKN ORLEN да канца першай паловы 2020 года чакае ацэнкі Еўрапейскай камісіі па пытанні выкупу энергетычна-паліўнай групы LOTOS. Таксама прыблізна да чэрвеня ORLEN спадзяецца завяршыць набыццё кампаніі ENERGA.
яс