Беларуская Служба

Заканчваецца выключны бум у польскай гаспадарцы

29.02.2020 12:52
Гаспадарка значна запаволіла, што пацвярджаюць статыстычныя дадзеныя. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Гаспадарка запавольвае – піша Губэрт Ажахоўскі ў Gazeta Wyborcza. Апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы аб гаспадарчым росце ў 2019 годзе пацвярджаюць, што заканчваецца выключны бум у польскай гаспадарцы. У гэтым годзе дынаміка ВУП вернецца да сярэдняй з апошніх 30-ці гадоў.

Яшчэ год назад здавалася, што бум будзе даўжэйшым. 2018 год закончыўся з 5,1% ВУП, а першы квартал 2019 году распачаўся з ненашмат меншай дынамікай, бо 4,8%. Тады ўтрымліваўся аптымізм. Некаторыя эксперты прагназавалі, што таксама 2019 год закончыцца ростам у межах 5,1%.

Цяпер гэта толькі невыразныя ўспаміны. Гаспадарка значна запаволіла, што пацвярджаюць статыстычныя дадзеныя. Апошні квартал бягучага году гэта толькі рост у межах 3,2%. У цэлым 2019 годзе польскі ВУП рос у тэмпе 4,1%.

Аналітыкі самага вялікага польскага банку, PKO BP, падкрэсліваюць, што ў апошнія месяцы мінулага году выразна запаволілася спажыванне – галоўны рухавік польскага ВУП. Спажывецкая дынаміка з’яўляецца не толькі самай нізкай на працягу 2019 году, але і найніжэйшай з другога кварталу 2016 году. Гэта можа сведчыць аб тым, што вычарпаўся пазітыўны эфект сацыяльных праграм, якія ў мінулым годзе былі дадаткова пашыраныя.

Звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць таксама пра задышку ў інвестыцыях.

ав