Аўтарытэтнае выданне National Geographic Traveler ужо двойчы за апошнія чатыры гады прызнавала Беларусь найлепшай у свеце для развіцця аграэкатурызму. У чытацкім галасаванні краіна абыходзіла нават Італію і ЗША. Гэта заканамерны вынік, кажуць эксперты.
Беларускі агратурызм з году ў год паказваў станоўчую дынаміку: расла колькасць прыезджых, якасць паслугаў, даходу ў бюджэт. На гэта ўплывалі шэраг фактараў: прывабныя маляўнічыя мясціны, дзе размешчаны аграсядзібы, падатковыя ільготы, якія дзейнічаюць у краіне, даступныя кошты для наведвальнікаў, і разнастайная палітра паслуг.
Калі ў 2006-ым у Беларусі дзейнічала толькі 34 аграсядзібы, то па стане на 1 студзеня 2020 года іх колькасць дасягнула 2760. Беларускі агратурызм прыцягвае тым, што турыстычныя паслугі, ня проста якасныя - усё робіцца душэўна, ад шчырага сэрца, кажа кіраўнік агратурыстычнага кластера «Муховэцька кумора» Ала Палікарпук.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл