Беларуская Служба

Усясветная эпідэмія ломіць польскі мэблевы сектар

26.03.2020 16:34
З драматычным зваротам па дапамогу да ўраду звярнуліся польскія вытворцы мэблі – аўтары экспартнага поспеху апошніх гадоў, піша штодзёнка Rzeczpospolita.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Peter H from Pixabay/CC0

У Еўропе спыніўся гандаль, польскія мэблевыя фабрыкі чакае сапраўдны шок. Цяперашнюю сітуацыю можна параўнаць са станам вайны. Каранавірус замарозіў усю еўрапейскую эканоміку.

У выніку ўсюды зачыняюцца крамы. Адсутнасць заказаў прывяла да таго, што польскія вытворцы пачалі спыняць вытворчасць. Пра гэта заявіў, заснавальнік ды кіраўнік мэблевай фабрыкі «Forte» Мацей Фармановіч. Гэта адзін з найбуйнейшых гульцоў на мэблевым рынку, піша выданне.

Ва ўсім свеце запанавала нявызначанасць, як доўга будзе працягвацца пандэмія, і калі можна будзе аднавіць вытворчасць. Гэта спарадзіла яшчэ адну праблему – неплацяжоў. Усе разлікі адкладаюцца, таму што ўсе змагаюцца за сваё выжыванне, – тлумачыць газета.

Яшчэ пры канцы лютага кіраўнікі большасці галіновых кампаніяў, якія дзякуючы экспарту стварылі больш за 2% гадавога ВУП Польшчу, меркавалі, што прамысловасці не пагражае катастрофа з-за каранавіруса. Сёння сітуацыя кардынальна змянілася.

Дыягназ большасці айчынных вытворцаў мэблі песімістычны: ні адзін вытворца, незалежна ад таго, маленькі і буйны, не ў стане фінансаваць выдаткі на працяглы час прастою, уключаючы аплату працы, за кошт уласных рэсурсаў. Не пазней, чым праз два месяцы большасць кампаніяў, у тым ліку і найбуйнейшая, павінны будуць падаць заяву аб банкруцтве. Гэта азначае знікненне каля 100 000 працоўных месцаў.

Прадпрымальнікі нагадваюць ураду, што значная і неадкладная дзяржаўная дапамога неабходная ўсім, незалежна ад памеру кампаніі.

юл