Беларусь, якая знаходзіцца ў крызісе, пачынае прадаваць тавары па дэмпінгавых коштах. Кітайцы будуць купляць беларускія калійныя ўгнаенні на 32% танней, чым год таму. Гэта непакоіць Расію, піша Івона Трусевіч – аўтарка артыкула ў выданні Rzeczpospolita.
Расійскі гігант мінеральных угнаенняў "Уралкалій" крытыкуе апошні кантракт свайго дзяржаўнага канкурэнта з Беларусі. 30 красавіка "Беларуськалій" - адзін з найбуйнейшых вытворцаў калійных угнаенняў у свеце, заключыў доўгатэрміновы кантракт з кітайскім кансорцыумам Sinochem, CNAMPGC і CNOOC на продаж угнаенняў па 220 долараў за тону. Гэта на каля 32% (70 долараў) за тону менш, чым у папярэднім кантракце паміж гэтымі канцэрнамі.
Беларусы разглядаюць умовы пагаднення як "моцную аснову для стабілізацыі, рэканструкцыі і развіцця сусветнага рынку калійных угнаенняў". Расейцы ўспрымаюць гэта інакш.
Ужо ў 2019 годзе яны раскрытыкавалі канкурэнтаў з Беларусі за продаж угнаенняў за менш чым за 300 долараў за тону. Цяпер сітуацыя пагаршаецца з-за пандэміі.
"Вытворцаў калійных угнаенняў маюць вялікія выдаткі, звязаныя з падтрыманнем вытворчых магутнасцей і доступам да новых радовішчаў. Гэта неабходна для задавальнення расту сусветнага попыту на ўгнаенні. Таму заключэнне дагавораў з такімі коштамі, як гэта зрабіў "Беларуськалій", прывядзе да скарачэння інвестыцыйных выдаткаў вытворцаў у доўгатэрміновай перспектыве, і, нарэшце, да дэфіцыту хлорыстага калію на рынку", - пішуць расейцы ў апублікаваным камюніке.
Расійская кампанія да 2019 года была асноўным пастаўшчыком калійных угнаенняў у Кітай. У 2019 годзе гэта змянілася. "Агрэсіўная цэнавая палітыка канцэрну "Беларуськалій" у мінулым годзе прывяла да таго, што "Уралкалій" страціў частку кітайскага і індыйскага рынкаў", - лічыць кіраўнік групы ацэнкі рызык устойлівага развіцця АКРА Максім Худалаў.
Звычайна, гэта "Уралкалій" першым падпісаў доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку ўгнаенняў найбуйнейшым кліентам на гэтым рынку - Кітаю і Індыі. Цяпер перамовы зацягнуліся. Таксама таму, што ў Кітаі па-ранейшаму ёсць лішак угнаенняў. Запасы перавышаюць 3,5 мільёна тон.
Пасля таго, як беларусы прадалі Кітаю сваю прадукцыю па дэмпінгавых цэнах, то расейцы могуць наогул не падпісваць кантракт.
Выданне Rzeczpospolita нагадвае, што летась беларусы прадавалі ўгнаенні ў Кітай па 290 долараў за тону, а расейцы ў Індыю па 280 долараў за тону.
аз