Беларуская Служба

Дзякуючы палякам беларусы выпускаюць самыя магутныя самазвалы ў свеце

07.05.2020 11:40
Кампанія са Святбодзіна супрацоўнічае з беларускім заводам БелАЗ з 2012 года.
.
Самазвал.Photo: Tama66/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нягледзячы на тое, што Польшча не займае высокай пазіцыі на сусветным рынку аўтамабільнай вытворчасці, то польскія інжынеры маюць рашучы ўплыў на развіццё гэтай галіны прамысловасці ў іншых дзяржавах. Напрыклад, без прылад з Польшчы вытворца найбуйнейшых грузавікоў у свеце БелАЗ меў б сур'ёзныя праблемы, паведамляе сайт interia.pl.

Беларускі завод, якога гісторыя сягае 1948 года, з 1960-х гадоў мінулага стагоддзя вядомы ў свеце найбуйнейшымі „грузавікамі”. Гэта гіганцкія самазвалы выкарыстоўваюцца перш за ўсё падчас адкрытых горных работаў.

Да гэтага часу БелАЗ выпусціў больш за 146 тысяч такога тыпу машын, якія працуюць у 72 краінах свету. Самая вялікая з іх, мадэль БелАЗ 75710, мае грузападымальнасць у 450 тон.

Тым часам экстрэмальныя нагрузкі найбуйнейшых аўтамабіляў у свеце патрабуюць выкарыстання экстрэмальных тэхналогій загартоўкі запчастак. Ні адзін аўтамеханік, ні аўтасэрвіс не могуць займацца іх абслугоўваннем або заменай запчастак гэткіх машынаў. Адзінае рашэнне - стварыць транспартныя сродкі, якія працуюць без збояў на працягу многіх гадоў, а для гэтага неабходная сучасная й надзейныя тэхналогія.

Адным з іх пастаўшчыкоў гэткай тэхналогіі з'яўляецца Seco/Warwick са Свябодзіна (Świebodzin) на захадзе Польшчы. Польская кампанія спецыялізуецца ў вытворчасці печаў для загартоўкі сталі. У цяперашні час польскія печы працуюць у больш чым 70 краінах.

60% супрацоўнікаў польскай кампаніі – гэта інжынеры. Кампанія стварае рашэнні для незвычайных праектаў і вельмі патрабавальных галін. Ейныя печы загартоўваюць дэталі рэактыўных рухавікоў, медыцынскія імплантаты, ветраныя турбіны, кампаненты для АЭС, а таксама для экстрэмальных праектаў аўтамабільнай прамысловасці.

Кампанія са Святбодзіна супрацоўнічае з заводам у Беларусі з 2012 года. На гэты раз БелАЗ замовіў у Польшчы магутную печ для загартоўвання падшыпнікаў сваіх аўтамабіляў. Выклікам, які стаіць перад польскімі інжынерамі з’яўляецца дасягненне незвычайнай дакладнасці. Адмысловая печ Seco/Warwick, распрацаваная польскімі інжынерамі, будзе выкарыстоўвацца для тэрмічнай апрацоўкі падшыпнікаў, створаных для гіганцкіх самазвалаў, якія перавозяць шматтонны груз у адкрытых шахтах. Гаворка ідзе, між іншым, пра БелАЗ 75710 - самы магутны грузавік у свеце.

Кампанія Seco/Warwick уваходзіць у групу, якая складаецца з 9 кампаній, што працуюць на 3 кантынентах. Група прадастаўляе ўльтрасучаснае абсталяванне й тэхналогіі тэрмічнай апрацоўкі для вядучых кампаній у аўтамабільнай, авіяцыйнай, электроннай, машынабудаўнічай, інструментальнай, медыцынскай, перапрацоўчай і энергетычнай галінаў (уключаючы ядзерную, ветравую, паліўную й сонечную), нагадвае interia.pl.

аз