Амаль 60 тысяч кампаній скарысталіся фінансавым шчытом, падрыхтаваным польскімі ўладамі, заявіў у інтэрві’ю Польскаму радыё 24 віцэ-старшыня Польскага фонду развіцця Барташ Марчук (Bartosz Marczuk).
Гэта дапамога для мікракампаній, якія панеслі страты з-за эпідэміі каранавіруса.
Паводле яго, па дадзеных на мінулую пятніцу, прадпрымальнікам было выплачана амаль 12 мільярдаў злотых(больш за 2 мільярды 637 мільёнаў еўра).
Максімальны аб'ём дзяржаўнай падтрымкі для адной мікракампаніі з фінансавага шчыта складае 324 тысяч злотых (больш за 71 тысяча еўра). Сума залежыць ад памеру зніжэння даходаў падчас эпідэміі каранавіруса й колькасці супрацоўнікаў кампаніі.
аз