Эпідэмія не пакінула без уплыву польскі рынак нерухомасці. Асцярогі з нагоды будучага становішча рынку жытла адлюстраваны ў здзелках па продажы. Іх колькасць зменшылася, але поўнага «замарожвання» рынку ў Польшчы не адбылося, піша штодзённае выданне Dziennik Gazeta Prawna.
Паводле апошняга даследавання, праведзенага Польскім саюзам забудоўнікаў, больш за 90% кампаніяў заключылі падчас эпідэміі новыя дамовы куплі-продажу нерухомасці. Адначасова прыкладна дзве траціны кампаніяў атрымалі запыт ад кліентаў пра магчымасць скасаваць дамову.
У першую чаргу гаворка ідзе аб ануляванні дамоваў на браніравання будучай нерухомасці. Кліенты баяліся перайсці да наступнага кроку і не адважыліся заключыць дамову на будаўніцтва. Няўдалыя пакупнікі разлічваюць на падзенне цэнаў на польскім рынку нерухомасці. Аднак будаўнічы сектар ужо адчувае павольнае вяртанне кліентаў на рынак.
Цяперака 96% кампаніяў-забудоўнікаў працягваюць працаваць на ўсіх сваіх аб’ектах, ніводная з гэтых фірмаў не спыніла будаўніцтва цалкам. Пра стан першаснага рынку нерухомасці ў Польшчы пісала выданне Dziennik Gazeta Prawna.
эж