Прычына – увядзенне супраць гэтых дзяржбанкаў санкцыяў ЕС. Для названых дзяржбанкаў гэта азначае пазбаўленне доступу да танных замежных крэдытаў і абмежаванне міжнароднага супрацоўніцтва аж да яго поўнага спынення.
Fitch Ratings адклікала рэйтынгі абодвух банкаў з-за санкцыяў і больш не будзе прадстаўляць рэйтынгі і аналітычнае пакрыццё для іх. Fitch паведамляе, што перагледзіць рашэнне пасля адмены санкцый.
Агенцтва таксама пацвердзіла негатыўны прагноз для банкаў. Цяпер дзяржаўныя Беларусбанк і Белінвестбанк патрапілі ў сітуацыю, калі не змогуць браць новыя пазыкі на рынках капіталу Еўрасаюзу і сутыкнуцца з абмежаваннямі, калі захочуць узяць крэдыты з тэрмінам пагашэння ў 90 дзён ад контрагентаў ЕС.
Па меркаванні экспертаў, рашэнне Fitch Ratings – прамы сігнал для іншых міжнародных фінансавых інстытутаў аб спыненні ці максімальным абмежаванні супрацы з названымі банкамі. Па-сутнасці, на ўвесь свет цяпер заяўлена, што Беларусбанк і Белінвестбанк ненадзейныя, бо звязаныя з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі.
Беларусбанк і Белінвестбанк уваходзяць у топ-5 буйнейшых банкаў краіны, і абслугоўваюць большасць дзяржаўных прадпрыемстваў і здзелак.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё Казімір Шчадковіч, Мінск