У гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларускія ініцыятывы заявілі, што мір сёння бліжэй да ядзернага канфлікту, чым у часы халоднай вайны. У рэзалюцыі адзначаецца, што наступствы катастрофы застаюцца актуальнымі праз 40 гадоў, аднак палітыкі недаацэньваюць рызыкі, а войны і напады на ядзерныя аб'екты толькі ўзмацняюць пагрозу.
Актывісты папярэджваюць: размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і слабаабароненасць АЭС павышаюць верагоднасць эскалацыі. Яны заклікаюць адмовіцца ад прадстаўлення атамнай энергетыкі як «бяспечнай», узмацніць абарону станцый, развіваць аднаўляльную энергетыку і зніжаць глабальную ядзерную пагрозу.
Асобныя патрабаванні адрасаваны ўладам Беларусі — забяспечыць празрыстасць інфармацыі, спыніць выкарыстанне забруджаных тэрыторый, аднавіць сацыяльную абарону пацярпелых і вярнуць краіне бязʼядзерны статус. Міжнародную супольнасць актывісты заклікаюць узмацніць кантроль, стварыць незалежныя рэестры радыяцыі і абмежаваць супрацу з дзяржавамі-агрэсарамі ў ядзернай сферы.
Рэзалюцыю прынялі шэраг ініцыятыў: Альянс «Зялёная Беларусь», «Экадом», «Зялёная сетка», Беларуская партыя «Зялёныя», Форум грамадзянскай супольнасці Беларускай нацыянальнай платформы Усходняга партнёрства, Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Рух салідарнасці «РАЗАМ», «Домава», «Краіна для жыцця».
ав