Выданне Sieci падсумоўвае Эканамічны форум, які адбыўся ў гарадку Карпач у Польшчы. Мерапрыемства прыняло больш за 4 тыс. гасцей, адбылося 414 панэльных дыскусій. Форум з’яўляецца найбуйнейшай такога тыпу сустрэчай у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, падчас якой ідзе гаворка пра бяспеку, перспектывы эканамічнага развіцця, выклікі сучаснага свету і пераадольванне крызісаў, але таксама прадстаўляюцца канкрэтныя рашэнні.
Падчас дэбатаў часта паяўлялася тэматыка пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Перш за ўсё вірус абмяркоўваўся ў якасці прычыны пэўных працэсаў, якія будуць уплываць на эканоміку на працягу шматлікіх гадоў. Адным з такіх працэсаў стаў, несумненна, рост значэння нацыянальнай эканомікі. Польская эканоміка дасягнула ў мінулым годзе рэкордна высокі станоўчы баланс у замежным гандлі. Таму шмат дыскусій было прысвечана таму, як будаваць моцны брэнд, ад чаго залежыць прывабнасць тавару.
Польшча атаясамліваецца з салідарнасцю, таму пра гэтую важную рысу палякаў ішла гаворка ў гутарцы з запрошанымі замежнымі гасцямі – прэм’ер-міністрамі Славеніі ды Украіны. Разам розным краінам прасцей будзе выйсці з крызісу, у які яны трапілі з-за пандэміі. Багатыя дзяржавы хутчэй пераадолеюць праблемы, а слабейшым патрэбная падтрымка, аб чым казаў прэм’ер Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Падчас фінальнай урачыстасці сёлетняга Эканамічнага форуму прэм’ер-міністр Славеніі Янез Янша атрымаў званне «Чалавека 2020 года». Упершыню была таксама прызнаная «Узнагарода для палякаў за мяжой». Яе лаўрэатамі сталі старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і член праўлення СПБ Анджэй Пачобут. Ад іх імя ўзнагароду атрымалі Ірэна Бернацкая і Марыя Цішкоўская.
нг