Варшава моцна п'е ва ўмовах пандэміі. Нягледзячы на лакдаўн і зачыненыя рэстараны на працягу многіх месяцаў, у Варшаве падчас пандэміі было прададзена значна больш алкаголю.
Тэрапеўты папярэджваюць, што залежных людзей стала больш.
— У пандэмію мы больш п'ем. У нас ёсць дадзеныя. Нягледзячы на закрыццё кавярнаў, падчас лакдаўна назіраўся рост продажу алкаголю. Мы ведаем гэта з таго, што даходы ад збораў за т.зв “коркавыя” вышэй. Я звязваю гэта з пандэміяй: людзі хочуць забыцца на тое, што адбываецца, і ўцякаюць у алкаголь, — цытуе Gazeta віцэ-прэзідэнта Варшавы Альдону Махноўскую-Гура (Aldona Machnowska-Góra). — Парадаксальна, але ў нас таксама больш грошай на дапамогу наркаманам, бо “коркавыя” зборы можна выкарыстоўваць для прафілактыкі, барацьбы з залежнасцямі. Асабіста я лічу, што прыйшоў час вярнуцца да дыскусіі пра закрыццё спіртных крамаў, якія працуюць кругласутачна. Не бачу падставаў купляць, напрыклад, у дзве ночы.
вх