Прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган радыкальна змяніў пенсійную сістэму краіны, што дазволіла больш чым 2 мільёнам працоўных неадкладна выйсці на пенсію, піша польская газета Rzeczpospolita. І дадае, што гэтае рашэнне было агучана менш чым за паўгода да выбараў. Паводле новаўвядзенняў, грамадзяне, якія сплаціліс сацыяльныя ўзносы за 7200 дзён працы (прыблізна 20 гадоў стажу), будуць мець права на пенсію.
Да гэтага часу пенсійны ўзрост у Турцыі складаў 58 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын. Зараз у Турцыі 13,9 мільёнаў пенсіянераў. Пакуль незразумела, колькі будзе каштаваць новая сістэма, але Эрдаган сказаў, што 2,25 мільёна чалавек могуць неадкладна выйсці на пенсію.
Для параўнання, у Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Грэцыі, Італіі і Харватыі людзі працуюць да 67 гадоў. Так і ў нашым рэгіёне пенсійны ўзрост вышэйшы – у Чэхіі – 67 гадоў, у Славакіі – 62, у Венгрыі – 65, у краінах Балтыі – 65. У Польшчы – 65 гадоў для мужчын і 60 – для жанчын.
эж