Беларуская Служба

Расія пагадзілася транспартаваць казахскую нафту па нафтаправодзе «Дружба»

02.01.2023 17:30
W połowie września tego roku agencje Bloomberg i Reuters poinformowały, że rzekomo PKN Orlen jest zainteresowany przejęciem pakietu kontrolnego w niemieckiej rafinerii PCK Schwedt.
W połowie września tego roku agencje Bloomberg i Reuters poinformowały, że rzekomo PKN Orlen jest zainteresowany przejęciem pakietu kontrolnego w niemieckiej rafinerii PCK Schwedt.studioverde/Shutterstock

Казахстан зможа экспартаваць значныя аб'ёмы нафты праз расійскую тэрыторыю на нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Швэдт (Schwedt), які да гэтага часу выкарыстоўваў на 100 % расійскую нафту, паведамляе партал biznesalert.pl.

Эмбарга на расійскую нафту не палягчае працу, але дзякуючы нафце з Казахстана гэта магчыма, сказаў журналістам прадстаўнік нафтаперапрацоўчага завода ў горадзе Швэдт. Большая частка акцый гэтага завода належыць расійскай кампаніі «Раснафта». Гэтыя акцыі ў верасні былі перададзены ва ўпраўленне Федэральнага сеткавага агенцтва ФРГ (Bundesnetzagentur). Яно будзе кіраваць заводам як мінімум да сакавіка. Праз паўгода федэральны ўрад зноў будзе вырашаць, ці застануцца акцыі пад кантролем нямецкай адміністрацыі, ці будуць вернутыя ў кіраванне ўладальніку. Але Польшча выступае за тое, каб забраць гэтыя актывы ў расіян. У Германіі ёсць для гэтага юрыдычныя магчымасці.

Польшча адыгрывае важную ролю ў перамовах аб пастаўках на нафтаперапрацоўчыя  заводы не з расійскіх кірункаў. Праз порт у Гданьску на НПЗ плануецца пастаўляць 2-3 мільёны тон нафты, што адпавядае 20-25 працэнтам патрэбнасці завода. Падчас перамоваў аб ролі порта ў першай палове снежня Польшча дала зразумець, што чакае ад Нямеччыны экспрапрыяцыі актываў «Раснафты». Але канчатковага рашэння па гэтаму пытанню няма.
вх