Беларуская Служба

2023 год для эканомікі рэжыму Пуціна будзе цяжкі

03.01.2023 17:11
Крэмль страчвае сваю ранейшую ганарыстасць.
Ілюстрацыйны здымакфота: pixabay.com/CC0/mohamed_hassan

Gazeta Wyborcza піша пра ўплыў вайны ва Украіне на расійскую эканоміку. Насуперак прагнозам экспертаў, у мінулым годзе крах не здарыўся, рубель не абрынуўся, падзенне эканамічных параметраў было ніжэйшым, чым прадбачвалі. Гэта было магчыма ў вялікай ступені дзякуючы рашучым крокам міністэрства фінансаў, якое мае багаты досвед барацьбы з крызісамі, дзякуючы свайму былому кіраўніку, ліберальнаму міністру Аляксею Кудрыну, які калісьці быў названы найлепшым міністрам фінансаў на свеце. Гэта ён, між іншым, увёў правіла адкладваць на цяжкія часы частку нафтагазавых даходаў.

Нягледзячы на гэта, новы год для рэжыму Пуціна будзе цяжкі. На вайну будзе прызначана каля 150 млрд долараў ЗША (6% ВУП). Акрамя таго, у сакавіку будучага года павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары. Не можа абысціся без выбарчых падарункаў, між іншым, павышэння заробкаў і пенсій. Але гэта цяжка будзе зрабіць пры сур’ёзным падзенні даходаў бюджэту, між іншым, ад продажу сыравіны. Таксама іншыя галіны прамысловасці – металургічная, дрэваапрацоўка, вуглездабыча – перажываюць цяжкія часы.

Таму нічога дзіўнага, што Крэмль страчвае сваю ранейшую ганарыстасць. Ён спакойна адрэагаваў на ўвядзенне захадам верхняй мяжы цаны на расійскую нафту (60 долараў за барэль). Ён таксама дазволіў сваім кампаніям прымаць плату за газ не ў рублях, як патрабаваў раней, а ў валюце. Па словах эканаміста Сяргея Аляксашанкі, людзі Крамля нават спрабуюць паціху дамаўляцца з кліентамі ў Еўропе па пытанні паставак расійскага газу.

нг