Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сторэ абвясціў у аб новым пяцігадовым пакеце дапамогі Украіне на набыццё зброі і дапамогу мірным жыхарам на суму 75 мільярдаў крон (прыкладна 6,7 млрд еўра). Гэта сродкі ад продажу газу і нафты, піша польскі інфармацыйны рэсурс energetyka24.com.
З 2023 года, на працягу пяці гадоў, Украіна павінна штогод атрымліваць па 15 мільярдаў крон (1,3 млрд еўра). «Сёлета мы хочам вылучыць палову сумы на дапамогу вайскоўцам, а другую палову – на грамадзянскую дапамогу. Але гэты падзел можа змяніцца ў бліжэйшыя гады, мы хочам быць гнуткімі і прыстасоўваць дапамогу да патрэбаў Украіны», – падкрэсліў нарвежскі прэмʼер. Таксама будзе павялічана гуманітарная дапамога іншым краінам, якія пацярпелі ў выніку вайны ва Украіне. Сума гэта дапамогі складзе каля 450 млн еўра ў пераліку.
Ёнас Гар Сторэ прызнаў, што такая дапамога будуць азначаць «большае выкарыстанне газавых і нафтавых грошай», гэта значыць вычэрпванне Нафтавага фонду Нарвегіі, які атрымлівае даходы ад продажу сыравіны. З-за высокіх коштаў Нарвегія фіксуе рэкордныя прыбыткі і абвінавачваецца ў тым, што мімаволі зарабляе грошы на вайне.
Кіраўнік урада Нарвегіі ў панядзелак сустрэўся з лідарамі палітычных партый, якія засядаюць у парламенце, каб пераканацца, што пакет атрымаў «шырокую падтрымку». Пагадненне па гэтым пытанні павінна быць заключана да 24 лютага, то бок у першую гадавіну ўварвання Расіі ва Украіну.
Паводле мясцовых СМІ, акрамя кіруючай Лейбарысцкай партыі, прэмʼер-міністр Сторэ ў кааліцыі з партыяй «Цэнтр» і пры падтрымцы «Сацыялістычнай партыі левых» гатовыя падтрымаць пакет апазіцыйнай Кансерватыўнай партыі, якая раней заклікала істотна павялічыць дапамогу Украіне.
эж