Беларуская Служба

«З пункту гледжання глабальных інвестараў, вайна ва Украіне страціла сваё значэнне»

23.02.2023 10:01
Праз год пасля пачатку вайны ва Украіне сітуацыя на сусветных рынках стабілізуецца.
.
Эканоміка. Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінае год з моманту пачатку найбуйнейшага ўзброенага канфлікту ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, то бок расійскай вайны ва Украінe. За апошнія 12 месяцаў фінансавыя рынкі прайшлі доўгі шлях, каб наблізіцца да таго, з чаго яны пачалі. З пункту гледжання глабальных інвестараў, вайна страціла сваё значэнне, канстатуе Puls Biznesu.

Удзельнікі рынкаў рашуча адрэагавалі на расійскае ўварванне ва Украіну, у тым ліку паліўныя рынкі. Кошт нафты маркі Brent у першыя некалькі дзён вайны падскочыў, прыкладна, з 90 да 133 долараў ЗША за барэль, дасягнуўшы ўзроўню, які не фіксаваўся з 2008 года. Гэта адлюстроўвала боязі рынку, што Захад можа ўвесці поўнае эмбарга на расійскую нафту.

Нафтавы крызіс скончыўся ў ліпені, калі нафта маркі Brent упала ніжэй за 100 долараў за барэль. Са снежня – гэта ўжо каля 80 долараў за барэль. Цэны на перапрацаванае паліва таксама ўпалі.

Газета адзначае, што крызісу на харчовых рынках таксама не было. Пасля пачатку канфлікту біржавыя цэны на пшаніцу выраслі больш чым на 70 працэнтаў. Рэзка падаражэлі алеі, асноўным пастаўшчыком якіх з'яўляецца Украіна. Летам сітуацыя была ўзятая пад кантроль. Падпісанае пад эгідай Турцыі паразуменне аб разблакаванні чарнаморскіх партоў азначала, што ўкраінскае збожжа магло трапіць да атрымальнікаў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

Пакуль аднак падзенне коштаў сельскагаспадарчай вытворчасці не прывяло да зніжэння коштаў на прадукты харчавання ў еўрапейскіх крамах. Паводле Еўрастата, цэны на прадукты харчавання ў краінах Еўрасаюза ў студзені былі ў сярэднім на 18,2 працэнта вышэйшыя, чым год таму. Таксама на рынках некаторых металаў, важным пастаўшчыком якіх зʼяўляецца Расія, не было рэзкіх скокаў коштаў, бо на іх не распаўсюджвалася эмбарга.

Puls Biznesu таксама нагадвае, што на пачатку вайны адбылося рэзкае падзенне курсу польскай валюты. На шчасце, першапачатковая паніка хутка прайшла, хоць злоты яшчэ не вярнуўся да ранейшага ўзроўню.

Газета канстатуе, што «з пункту гледжання сусветных інвестараў вайна ва Украіне даўно страціла сваё значэнне».

аз

Штучныя ўгнаенні – яшчэ адна зброя ў руках Пуціна

21.02.2023 11:32
Расія, Беларусь і Кітай з'яўляюцца аднымі з найбуйнейшых экспарцёраў штучных угнаенняў у свеце.