Варшаўскі ўніверсітэт падпісаў пагадненне аб падрыхтоўцы кадраў для польскай атамнай энергетыкі. 2 сакавіка дакумент падпісалі рэктар універсітэта прафесар Алаізызы Новак і старшыня праўлення кампаніі «Польскія АЭС» Томаш Стэмпень, пішуць на польскім партале biznesalert.pl. Алаізы Новак падкрэсліў важнасць гэтай формы супрацоўніцтва. «Бізнес усё часцей разумее, што неабходна субсідаваць даследаванні, уплываць на адукацыю моладзі і выкарыстоўваць гэта ў будучыні для развіцця кампаніі», – лічыць навуковец.
У сваю чаргу старшыня праўлення кампаніі «Польскія АЭС» Томаш Стэмпень прадбачыць, што ў бліжэйшыя гады атамная прамысловасць стане адным з дынамічных сектараў польскай эканомікі і запатрабуе шмат супрацоўнікаў.
«Польскія АЭС» з'яўляецца кампаніяй, якая адказвае за ў тым ліку за падрыхтоўку інвестыцыйнага працэсу і выкананне функцый інвестара ў праекце будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Польшчы, якая павінна быць уведзена ў строй у 2033 годзе.
Першая АЭС у Польшчы павінна запрацаваць у 2033 годзе, яна будзе складацца з трох рэактараў тыпу AP1000 магутнасцю 1200 МВт кожны.
эж