Беларуская Служба

Польшча запускае вытворчасць «Чорных пантэр»

04.03.2023 06:03
Танк можа развіваць хуткасць да 70 кіламетраў у гадзіну на дарогах і да 52 кіламетраў у гадзіну па бездаражы. 
 2
Танк К2 «Чорная пантэра»Twitter/Hyundai

Паўднёвакарэйскія танкі К2 будуць вырабляцца ў Польшчы. Яны – адны з самых дарагіх у свеце, маюць велізарны патэнцыял. Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак паведаміў пра пачатак вытворчасці K2, паведамляе Gazeta Wyborcza.

К2 мае неафіцыйную назву «Чорная пантэра» (K2 Black Panther). Гэта паўднёвакарэйскі асноўны баявы танк новага пакалення. Тэхніка распрацаваная паўднёвакарэйскім Агенцтвам абаронных распрацовак і канцэрнам Rotem (падраздзяленне Hyundai Motors).

У 2011 годзе Агенцтва абаронных закупак Паўднёвай Карэі набыло 15 прататыпаў танкаў K2 для выпрабаванняў, а ў 2012 годзе абвясціла, што поўнамаштабная вытворчасць пачнецца ў 2014 годзе. Узброеныя сілы Рэспублікі Карэя першапачаткова планавалі закупіць прыкладна 680 «Чорных пантэр», але планы былі скарочаныя да 390, а затым – да 297 танкаў з-за недахопу сродкаў у абаронным бюджэце. Пры кошце ў 8 млн 500 тыс. долараў за адзінку гэты танк з’яўляецца адным з самых дарагіх у свеце.

К2 мае 120-мм гладкаствольную гармату і можа сачыць за цэлямі на адлегласці да 9,8 км з дапамогай цеплавога прыцэла. Танк можа развіваць хуткасць да 70 кіламетраў у гадзіну на дарогах і да 52 кіламетраў у гадзіну па бездаражы. «Чорныя пантэры» здольныя падымацца ўверх па схілах з ухілам у 60 градусаў і пераадольваць вертыкальныя перашкоды вышынёй да 1,8 метра, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс