Рэйкі будуць мець еўрапейскую шырыню, дзякуючы чаму з польскай сталіцы можна будзе наўпрост дабрацца ў найбуйнейшы горад Заходняй Украіны. Пасля будуць пабудаваныя наступныя ўчасткі ў напрамку Кіева, чытаем у Rzeczpospolita.
Еўрапейскі стандарт каляіны – 1435 мм. Шляхі з шырынёй каляіны 1520 мм – эталон часоў царскай Расіі. Розніца ў шырыні каляіны з'яўляецца сурʼёзным абмежаваннем чыгуначных перавозак з Польшчы ці Румыніі ва Украіну. У цяперашні час асабліва важныя пасажырскія трансферы і перагрузка тавараў. Украіна вымушана экспартаваць свае тавары не марскімі шляхамі.
За апошнія дні чарга грузавікоў да пераходу «Рава Руская – Грабенне» з украінскага боку расцягнулася больш чым на 20 кіламетраў. Грузы, якія перавозяць па чыгунцы, павінны перагружацца на памежных перагрузачных тэрміналах, напрыклад, у Медыцы, адзначае выданне.
Ва Украіне чыгунка адыгрывае значную ролю. Паводле звестак Rzeczpospolita, яна выкарыстоўваецца для перавозак каля 40 працэнтаў тавараў. У Польшчы гэта толькі каля 10 працэнтаў.
Ва Украіне ўжо пачалі будаваць чыгункі з еўрапейскім стандартам 1435 мм. На дадзены момант будуецца некалькі кіламетровы ўчастак. Ён пачынаецца ў Грэбенным на польскім баку мяжы і дасягае ўкраінскай Равы Рускай.
– Мы працягнем гэты ўчастак да Львова, уздоўж існуючай шырокай каляіны да канца 2023 года. У будучыні гэта створыць магчымасць курсіравання прамых цягнікоў Варшава-Львоў, без перасадак і змены шасі, – паведаміў Rzeczpospolita Уладзімір Шэмаеў, дырэктар офісу міжнародных праектаў Украінскай чыгункі.
Як стала вядома газеце, з пункту гледжання грузавога транспарту для ўкраінцаў больш важнымі будуць іншыя пачынанні.
– Гаворка ідзе пра будаўніцтва лініі ад Медыкі да Львова і ад Дарагуска праз Ягодзін да Ковеля. Нягледзячы на тое, што такім чынам чыгунка стандартнай каляіны дасягне толькі некалькіх дзясяткаў кіламетраў углыб Украіны, яна звяжа еўрапейскую чыгуначную сістэму з важнымі чыгуначнымі вузламі і пунктамі перавалкі грузаў.
ав