Беларуская Служба

Упраўленне сацыяльнага страхавання адбірае бежанцам беспадстаўна выплачаную дапамогу

08.03.2023 10:10
Нагадваем, украінцы, якія пакідаюць тэрыторыю Польшчы на даўжэй чым 30 дзён, страчваюць права на сацыяльную дапамогу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленне сацыяльнага страхавання шукае 2 мільёнаў злотых, якія беспадстаўна выплаціла ўцекачам з Украіны. Сума яшчэ можа павялічыцца, паведамляе Rzeczpospolita. Гаворка ідзе пра сродкі, выплачаныя асобам, якія выехалі з Польшчы.

У той жа час, як піша штодзёнка, многія ўкраінцы скардзяцца, што яны страцілі дапамогу несправядліва. Да гэтай пары, паводле выдання, Упраўленню сацыяльнага страхавання ўдалося вярнуць больш за 35 тысяч злотых са згаданых 2 мільёнаў.

«Установа мае два гады, каб прыняць рашэнне аб вяртанні беспадстаўна выплачанай дапамогі», – кажа прэс-сакратар упраўлення Павел Жаброўскі.

Паводле выдання, можа аказацца, што сума беспадстаўна выплачаных дапамог, гаворка ідзе пра сродкі з сацыяльных праграмаў «Сям’я 500+», «300+» і «Сямейны капітал», вышэйшая, чым меркавалася пачаткова.

Гаворка ідзе пра тое, што да ўвядзення апошняй папраўкі ў Спецзакон аб бежанцах ведамства даведаўся пра тое, што нейкі ўкраінец пакінуў тэрыторыю Польшчу, то бок страціў права на дапамогу, як мінімум, пасля 30 дзён ад перасячэння мяжы.

Нагадваем, пасля ўвядзення зменаў у згаданы закон, Упраўленне сацыяльнага страхавання мае доступ да рэестра Памежнай службы, а разам з ім і да інфармацыі аб датах уезду і выезду грамадзян Украіны з Польшчы. Такім чынам чыноўнікі могуць неадкладна спыніць выплату дапамогі асобе, якая пакінула тэрыторыю Польшчы. Нагадваем, калі такая асоба вернецца ў Польшчу на працягу 30 дзён пасля выезду, ведамства выплаты аднаўляе.

Як паведамляе Rzeczpospolita, за першы месяц дзеяння новых правілаў, выплаты былі прыпыненыя ў дачыненні да 3 200 украінцаў.

З другога боку частка ўкраінцаў скардзіцца, што яны страцілі свае правы несправядліва, паколькі пакідалі тэрыторыю Польшчы ўсяго на некалькі дзён.

аз

Упраўленне сацыяльнага страхавання абвастрае правілы па выплаце дапамогі ўкраінцам

28.12.2022 15:13
Каля 533 тысяч украінскіх дзяцей-бежанцаў атрымліваюць у Польшчы сродкі з праграмы «Сям’я 500+».