Палякі апынуліся на дзявятым месцы сярод іншаземцаў, якія прэтэндуюць на арэнду кватэры ў Іспаніі. Найбуйнейшы іспанскі партал нерухомасці Idealista, які таксама займаецца даследаваннямі рынку ў гэтым сектары, звярнуў увагу на рост зацікаўлення іншаземцаў арэндай дома ці кватэры ў Іспаніі, у тым ліку грамадзян Польшчы.
Па дадзеных партала, у цяперашні час амаль 15 працэнтаў агульнага попыту на арэнду ў Іспаніі паступае з-за мяжы, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам у гісторыі.
У 2022 годзе найбольш арэндай у Іспаніі цікавіліся грамадзяне Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў і Італіі. Польшча апынулася на дзявятым месцы,у той час, як у 2019-м не ўваходзіла нават у першую дваццатку.
Палякі цікавяцца дамамі і кватэрамі ў маланаселеным раёне Тэруэль у Арагоне.
Паводле партала, росту зацікаўлення замежнікаў арэндай жылля ў Іспаніі выкліканы не толькі кліматам, якасцю жыцця, але таксама даступнымі цэнамі і ростам значэння дыстанцыйнай працы.
аз