Кожны пяты польскі кіроўца бярэ пад увагу магчымасць куплі ўжыванага аўтамабіля праз інтэрнэт, а дзве траціны такой магчымасцю не хацелі б карыстацца. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання «Ужываны аўтамабіль анлайн», якія цытуе старонка wnp.pl.
Сярод асобаў, якія купілі б аўтамабіль праз інтэрнэт найбольшую групу складаюць людзі ва ўзросце 18-39 гадоў і тыя, хто зарабляе да 7 тысяч злотых у месяц без уліку падаткаў і збораў (да 1,5 тысячы еўра). Сярод рэспандэнтаў, якія стрымана падыходзяць да такой магчымасці пераважаюць жанчыны (70%), асобы якім больш за 60 гадоў (67% сярод 60-гадовых і 96% сярод старэйшых за 70 гадоў) і тыя, хто зарабляе, як мінімум 7 000 злотых у месяц (77%).
Сярод найбольшых перавагаў куплі аўтамабіля на другасным рынку праз інтэрнэт рэспандэнты называлі магчымасць яго вяртання ў вызначаны тэрмін (49%), дастаўку машыны па ўказаным адрасе ( 40%), гарантыі прадаўца, што аўтамабіль знаходзіцца ў добрым тэхнічным стане і не быў скрадзены, а таксама доступ да інфармацыі пра рамонт, абслугоўванне і магчымыя пашкоджанні (38%). Важная таксама эканомія часу (37 %).
Сярод козыраў рэспандэнты называлі таксама магчымасць дамовіцца аб кошце аўтамабіля (33% адказаў), шырокі выбар марак і вытворцаў (31%), а таксама прастату працэсу – тое, што купля аўтамабіля адбываецца на падобных умовах, як іншых тавараў праз інтэрнэт (23%)
аз