Палякі, чэхі і славакі хочуць працаваць на стаўцы, а харваты і вугорцы аддаюць перавагу самазанятасці, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna, спасылаючыся на апытанне «Еўрастата».
Паводле яго вынікаў, сярод усіх дзяржаў-членаў ЕС найбольшы працэнт прыхільнікаў самазанятасці зафіксаваны на Кіпры – 64 працэнты. У Цэнтральнай Еўропе ў гэтым плане вылучаюцца харваты (57 працэнтаў) і венгры (52 працэнты).
З другога боку, ажно 68 працэнтаў фінаў аддаюць перавагу працы на штаце, што зʼяўляецца самым высокім вынікам у ЕС. Такую форму занятасці выбралі 55 працэнтаў апытаных палякаў і чэхаў і 52 працэнты славакаў.
Найбольшым козырам працы на штаце, паводле рэспандэнтаў, з’яўляецца рэгулярнасць аплаты працы і стабільнасць працаўладкавання. У сваю чаргу для прыхільнікаў самазанятасці важныя адсутнасць кіраўніка і гнуткасць часу працы.
Амаль палова (46%) рэспандэнтаў адказала «так» на пытанне, ці разглядаюць яны магчымасць заснавання ўласнага бізнесу, але пры гэтым яны не робяць ніякіх крокаў у гэтым напрамку, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
аз