Беларуская Служба

У Польшчы вярнулася вытворчасць рэактыўных знішчальнікаў

04.04.2023 10:37
Дакладней, гаворка ідзе пра запчасткі для самалётаў F-16.
 F-16
Знішчальнік F-16wikipedia/public domain

Завод PZL Mielec, які належыць амерыканскаму канцэрну Lockheed Martin, далучыўся да вытворчасці знішчальнікаў F-16. Гэта азначае, што больш чым праз 20 гадоў у Польшчы зноў пачалі вырабляць вайсковыя самалёты, чытаем на сайце Komputerswiat.pl

Да гэтага часу прадпрыемства PZL Mielec з 2015 года ў асноўным вырабляла верталёты Black Hawk S-70i, але гісторыя гэтага завода нашмат даўжэйшая. У канцы 20 стагоддзя там выраблялі рэактыўны вучэбна-баявы самалёт Iryda-22. Пазней PZL Mielec таксама займаўся вытворчасцю турбавінтавых самалётаў, у т.л M18 Dromedar і M28 Bryza.

Цяпер праз больш чым 20 гадоў кампанія вяртаецца да вытворчасці рэактыўных знішчальнікаў. Дакладней, гаворка ідзе пра запчасткі для самалётаў F-16. Першая партыя кампанентаў ужо сышла з канвеера.

Дырэктар PZL Mielec Януш Закрэцкі, адзначыў:

«Гэта вельмі важны момант для PZL Mielec і нашых супрацоўнікаў. Гэта азначае вяртанне нашага завода да вытворчасці ваенных рэактыўных самалётаў і пачатак удзелу ў вытворчасці F-16».

Да гэтай задачы завод рыхтаваўся доўга, бо 1,5 года. У ЗША супрацоўнікі PZL Mielec прайшлі адпаведнае навучанне, таксама на заводзе давялося мадэрнізаваць вытворчыя цэхі.

Пілоты называюць F-16 «гадзюкай» з-за яго характэрнага фюзеляжа. Самалёт першапачаткова праектаваўся як класічны знішчальнік, але з часам ператварыўся ў шматмэтавы самалёт, здольны лятаць у любых умовах надвор'я.

яс