Беларуская Служба

Рублёвы шантаж «Газпрама» скончыўся рэкордным падзеннем выручкі «Газпрамбанка»

06.04.2023 14:32
Цягам мінулага года доля «Газпрама» на еўрапейскім рынку ўпала з больш чым з 40% да некалькіх адсоткаў у 2023 годзе і можа ўпасці да нуля.
Mołdawia rezygnuje z gazu kupowanego od Gazpromu
Mołdawia rezygnuje z gazu kupowanego od Gazpromu Shutterstock.com/BalkansCat

Па выніках 2022 года чысты прыбытак «Газпрамбанка» упаў у 10,5 разоў да ўзроўню ў 9,1 млрд рублёў. Гэта самы нізкі паказнік за апошнія сем гадоў. Гэты банк не падпадае пад санкцыі Захаду, бо выкарыстоўваецца для аплаты газу, прададзенага «Газпромам» у Еўропу, піша польскі партал https:\/\/biznesalert.pl/. Аднак некаторых кліентаў адключылі ад паставак, напрыклад, Балгарыю ці Польшчу за нежаданне выконваць разлікі ў рублях. Тым часам «Газпрамбанк» спыніў разлікі ў доларах, напрыклад, па польскім «Ямальскім кантракце». Такім чынам банк пазбавіў сябе даходаў ад абслугоўвання такой дэбіторскай запазычанасці.

Акрамя таго, «Газпромбанку» прыйшлося прафінансаваць рэзервы на пакрыццё рознага кшталту страт, якія з-за «пагаршэння ўмоў дзейнасці» выраслі ў 14 разоў да 21 мільярда рублёў. Пачатак поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну падштурхнуў Еўразвяз адмовіцца ад газу з Расіі.

Цягам мінулага года доля «Газпрама» на еўрапейскім рынку ўпала з больш чым з 40% да некалькіх адсоткаў у 2023 годзе і можа ўпасці да нуля, бо план ЕЗ REPowerEU прадугледжвае поўную адмову ад газу з Расіі не пазней за 2027 год.

эж